СТАТИСТИКА COVID-19 В БЕЛАРУСИ
ЗАБОЛЕЛИ994037
ВЫЛЕЧИЛИСЬ985592
УМЕРЛИ7118

На Уладзіміра Яроменка завялі крымінальную справу

14 ліпеня, у дзень вянчаньня маладафронтаўца з Мёршчыны Уладзіміра Яроменкі, яму патэлефанаваў сьледчы й настойліва папрасіў зьявіцца на размову ў панядзелак.

Яроменак дамовіўся перанесьці размову на аўторак. У аўторак, 16 ліпеня, Уладзіміру Яроменку прад’явілі пастанову аб узбуджэньні крымінальнай справы па артыкуле 421 Парушэньне прэвентыўнага нагляду, датаваную 24-м траўня.

Актывіст афіцыйна адмовіўся даваць сьведчаньні па справе, на што сьледчы прапанаваў яму зьявіцца ў чацьвер, 18 ліпеня, ужо з адвакатам, паведамляе прэсавая служба "Маладога фронту". Уладзімір Яроменак знаходзіўся пад прэвентыўным наглядам пасьля вызваленьня. Актывіст адбываў пакараньне за Плошчу-2010.

Быў затрыманы супрацоўнікамі спэцслужбаў на наступны дзень, 20 сьнежня 2010 г. пасьля пікету салідарнасьці з палітзьняволенымі насупраць Дому ўраду. За гэта быў асуджаны на 15 сутак арышту, які ён адбыў у Жодзінскім СІЗА. Пасля выхаду адтуль быў выкліканы ў якасьці сьведкі на допыт у КДБ, які скончыўся 7-сутачным арыштам на Акрэсьціна. 28 студзеня 2011 г. арыштаваны ў трэці раз, цяпер ужо як падазраваны па справе аб масавых беспарадках. Зьмешчаны пад варту ў СІЗА КДБ.

Прад’яўлена абвінавачваньне па частках 1 і 2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі). 14 траўня 2011 г. судом Партызанскага раёну Менску асуджаны на 3 гады зьняволеньня. Адбываў пакараньне ў калёніі “Віцьба” пад Віцебскам. 11 жніўня 2011 г. памілаваны Лукашэнкам і вызвалены.

18+ Сетевое издание Северная Беларусь | Редакция не несет ответственности за информацию и мнения, высказанные в комментариях, отзывах на организации и новостных материалах, составленных на основе сообщений читателей | Информация о погоде предоставлена сервисом OpenWeather, о курсах валют - API Национального банка РБ, о заболеваемости Covid-19 - Министерством здравоохранения.