СТАТИСТИКА COVID-19 В БЕЛАРУСИ
ЗАБОЛЕЛИ994037
ВЫЛЕЧИЛИСЬ985592
УМЕРЛИ7118

У вобласці за ліпень утапіліся 40 чалавек

У вобласці за ліпень 2012 утапіліся 40 чалавек, а за купальны сезон-50.

Ахвярамі вады сталі не толькі дарослыя: у чэрвеньскія дні патанула дзіцятка. Да мінулагодняга на 12 утапленняў менш, але іх па-ранейшаму шмат. Толькі ў лічаных раёнах у чэрвені-ліпені не было трагедый. Адбыліся яны і на Міёршчыне.

Як сведчыць статыстыка, палавіна тапельцаў была ў нецвярозым стане. А галоўная прычына — бяспечнасць пры плаванні. Хтосьці не змог правільна разлічыць свае сілы пры заплывах праз вадаёмы. Іншыя не выкарыстоўвалі выратавальныя камізэлькі на плаўсродках. А камусьці захацелася яшчэ большага драйву: адплысціся ад берага і даць нырца ў глыбокіх месцах, дзе вада асабліва халодная, і такі рэзкі перапад тэмпературы прывёў да спазмаў мышцаў.

У бліжэйшыя выхадныя метэаролагі прагназуюць павышэнне тэмпературы паветра — да +30 і больш. Несумненна, многія захочуць пакупацца на вадаёмах. Супрацоўнікі АСВОДа заклікаюць праяўляць асцярожнасць, не “дэманстраваць” іншым свае здольнасці ў плаванні, ныранні. Несумяшчальны з воднымі працэдурамі алкаголь, які можа прывесці да трагічнага зыходу нават на мелкаводдзі. Нельга ні на хвіліну пакідаць без нагляду дзяцей.

Непаўналетнім, якія не ўмеюць плаваць, нельга дазваляць заплываць на глыбокія месцы на надзімных кругах і матрацах, аўтамабільных шынах ці іншых падручных плавальных сродках. Для ўласнай бяспекі адпачываць і купацца трэба толькі ў ахоўваемых і спецыяльна абсталяваных месцах.

18+ Сетевое издание Северная Беларусь | Редакция не несет ответственности за информацию и мнения, высказанные в комментариях, отзывах на организации и новостных материалах, составленных на основе сообщений читателей | Информация о погоде предоставлена сервисом OpenWeather, о курсах валют - API Национального банка РБ, о заболеваемости Covid-19 - Министерством здравоохранения.