СТАТИСТИКА COVID-19 В БЕЛАРУСИ
ЗАБОЛЕЛИ994037
ВЫЛЕЧИЛИСЬ985592
УМЕРЛИ7118

Хор FIAT запісаў новы дыск

Трэці дыск запісаў парафіяльны хор Fiat Мёрскага касцёла з бласлаўлення пробашча кс. Крыштафа Міянкіны.

Першыя два — "Крыжовая дарога" (для ўнутранага карыстання) і зборнік каталіцкіх спеваў пад аднайменнай назвай "Fiat" — пабачылі свет некалькі год таму.

Сёлетні дыск, які змяшчае калядныя песні, запісалі гэтым летам з удзелам групы Піта Паўлава, знакамітага беларускага гітарыста і вакаліста, а некалькі песень і пад акампанемент музыкаў яго гурта "Піт & Паф". Таксама акампанавалі хору арганіст Дзмітрый Гарэлаў, які родам з Фарынава, і скрыпачкі Валянціна Казакевіч і Марыя Кашкур з Друі.

Запісу дыска, несумненна, папярэднічала доўгая праца, шліфоўка і ўдасканаленне кожнага твора пад кіраўніцтвам арганісткі Анджэлы Кіпрушавай. Час на рэпетыцыі харысты знаходзілі вечарамі, пасля працы і хатніх клопатаў. Трэба адзначыць, што хор мае багаты рэлігійны вопыт. Сваім спевам упрыгожвае службы на святы, кожную нядзелю, а таксама запрашаецца на ўрачыстасці ў іншыя парафіі.

Лента новостей за сегодня:

18+ Сетевое издание Северная Беларусь | Редакция не несет ответственности за информацию и мнения, высказанные в комментариях, отзывах на организации и новостных материалах, составленных на основе сообщений читателей | Информация о погоде предоставлена сервисом OpenWeather, о курсах валют - API Национального банка РБ, о заболеваемости Covid-19 - Министерством здравоохранения.