СТАТИСТИКА COVID-19 В БЕЛАРУСИ
ЗАБОЛЕЛИ994037
ВЫЛЕЧИЛИСЬ985592
УМЕРЛИ7118

Першы Тысячнік Міёр 2012

Малады камбайнер ААТ Гвардзейскі Дзмітрый Лакотка 10 жніўня рапартаваў аб 1000-тонным намалоце і неспадзявана для сваіх сапернікаў, якія значна апераджалі яго, стаў лідарам раённага спаборніцтва.

У гэты дзень павіншаваць перадавога камбайнера прыехалі ў гаспадарку старшыня райвыканкама Ігар Валер’евіч Кузняцоў і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Франц Антонавіч Вішнеўскі.

Капітан КЗС-1218 рад быў вітаць іх на палявым стане, але яго святочны настрой азмрочыла надвор’е, якое неспадзявана сапсавалася—пайшоў дождж. Кіраўнік раёна ўручыў яму пісьмо-падзяку за сумленную выніковую працу і выказаў спадзяванне, што да завяршэння жніва намалот будзе яшчэ больш важкім. Франц Антонавіч уручыў першаму “тысячніку”, як гэта прадугледжана ўмовамі раённага спаборніцтва, грашовую прэмію—8 базавых велічынь, а таксама кепку і майку ад прафсаюзнай федэрацыі АПК.

—У папярэднюю ноч надвор’е было сухім і нашы камбайнеры працавалі аж да 4 гадзін раніцы, а гэта і дало магчымасць нашаму маладому камбайнеру атрымаць добры намалот,—зазначае дырэктар гаспадаркі Іван Іванавіч Ашурка.—Пры добрым надвор’і ўсе нашы механізатары і вадзіцелі выкладаюцца, як кажуць, па поўнай, не шкадуючы сябе. Гэта і дае магчымасць ім быць наперадзе.

—Дзмітрый Іванавіч літаральна “вырваў” перамогу ў Міхаіла Вітольдавіча Каснарэвіча з філіяла КЗ “Павяцце” і Віктара Пятровіча Шамёнка з ААТ «Узмёнскі край», якім яшчэ даецца шанц апярэдзіць саперніка—першымі намалаціць 1500 тон зерня і таксама атрымаць грашовую прэмію,—кажа Ф. А. Вішнеўскі.—Сёлета паміж маладымі камбайнерамі ідзе сапраўдная барацьба за лідэрства, прычым, хвалююцца не толькі яны самі, але і кіраўнікі прафарганізацый, аграномы, дырэктары гаспадарак. І кожнаму хочацца пажадаць поспеху.

18+ Сетевое издание Северная Беларусь | Редакция не несет ответственности за информацию и мнения, высказанные в комментариях, отзывах на организации и новостных материалах, составленных на основе сообщений читателей | Информация о погоде предоставлена сервисом OpenWeather, о курсах валют - API Национального банка РБ, о заболеваемости Covid-19 - Министерством здравоохранения.