У мінулым месяцы піянерскаму атраду 4 класа дружыны імя Якуба Коласа СШ №2 г. Міёры было прысвоена імя былога вучня школы, лейтэнанта міліцыі Аляксандра Кісялеўскага.
У Міёрскім РАУС ён служыў на пасадзе ўчастковага інспектара міліцыі аховы правапарадку і прафілактыкі. Агульны міліцэйскі стаж невялікі - два гады. Яму не ўдалося здзейсніць многія задумы і планы, бо зусім маладым загінуў пры выкананні службовага абавязку. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам "За асабістую мужнасць".
Піянерскі атрад Міёрскай СШ №2 першы ў Беларусі, якому прысвоена імя супрацоўніка міліцыі, і ўрачыстая цырымонія з гэтай нагоды праходзіла ў асаблівай абстаноўцы ў Цэнтральным музеі МУС Беларусі. У ёй прынялі ўдзел намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення кадраў МУС Васіль Сакавец, старшыня Цэнтральнага Савета грамадскага аб'яднання "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя" Наталля Кураш, старшы інспектар Цэнтра культурнага выхавання МУС Віялета Салодкая і бацька загінуўшага міліцыянера Славамір Кісялеўскі.
У гэты дзень на сцязе школьнай піянерскай дружыны з'явілася асаблівая адзнака - імянная стужка героя, а лепшым піянерам — Ірыне Драба і Уладзіміру Катовічу — завязалі гальштукі "лідара".
Пасля ўрачыстасці дзеці ўсклалі кветкі да помніка супрацоўнікам органаў унутраных спраў і ваеннаслужачым унутраных войск МУС, якія загінулі пры выкананні службовага і воінскага абавязку. Запамінальнымі былі экскурсіі па музеі МУС, па Мінску і мемарыяльных комплексах "Хатынь", "Шунеўка". Раённы Савет ГА "БРПА" дзякуе супрацоўнікам і кіраўніцтву Міёрскага РАУС за дапамогу ў арганізацыі паездкі.
Декабрь 2019 |
П | В | С | Ч | П | С | В |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |
Дата основания: 1514
Население Миор: 8052 человек
Население района: 20289 человек
Площадь района: 1 786 км²
Телефонный код: +375 2152
Почтовый индекс: 211287
55 36 52 N, 27 37 46 E
Электронная почта: info@miory.by