Жыллёвае будаўніцтва ў Міёрах за першае паўгоддзе 2012
  Новости Недвижимость Жыллёвае будаўніцтва ў Міёрах за першае паўгоддзе 2012

Жыллёвае будаўніцтва ў Міёрах за першае паўгоддзе 2012

Сёлета за першае паўгоддзе ў раёне на жыллёвае будаўніцтва выкарыстана 7,7 млрд. руб. інвестыцый, што склала ў супаставімых цэнах 33% да аналагічнага перыяду летась.

Арганізацыі ўсіх форм уласнасці (разам з індывідуальнымі забудоўшчыкамі) узвялі 20 кватэр агульнай плошчай 2449 кв. м, што склала 40,8% гадавога задання. У параўнанні з першым паўгоддзем летась увод у дзеянне жылля зменшыўся на 1149 кв. м ці на 31,9%.

Асноўнымі крыніцамі фінансавання жыллёвага будаўніцтва з’яўляліся крэдыты банкаў і ўласныя сродкі насельніцтва. Так, за кошт крэдытаў за студзень-чэрвень 2012 года пабудаваны 1121 кв. м (45,8% агульнага ўводу), за кошт уласных сродкаў насельніцтва — 1328 кв. м (54,2%).

У сельскіх населеных пунктах за першае паўгоддзе ўведзены ў дзеянне 1074 кв. м (35,8% да аналагічнага перыяду летась). Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 1435 кв. м. Удзельная вага жылля для гэтай катэгорыі грамадзян склала 58,6%.

У Вас недостаточно прав для добавления комментариев.
Вам необходимо зарегистрироваться на сайте.

Январь 2020
ПВСЧПСВ
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
полезно

Дата основания: 1514
Население Миор: 8052 человек
Население района: 20289 человек
Площадь района: 1 786 км²
Телефонный код: +375 2152
Почтовый индекс: 211287
55 36 52 N, 27 37 46 E
Электронная почта: info@miory.by