На Уладзіміра Яроменка завялі крымінальную справу
  Новости Происшествия На Уладзіміра Яроменка завялі крымінальную справу

На Уладзіміра Яроменка завялі крымінальную справу

оппозиция в Миорах

14 ліпеня, у дзень вянчаньня маладафронтаўца з Мёршчыны Уладзіміра Яроменкі, яму патэлефанаваў сьледчы й настойліва папрасіў зьявіцца на размову ў панядзелак. Яроменак дамовіўся перанесьці размову на аўторак. У аўторак, 16 ліпеня, Уладзіміру Яроменку прад’явілі пастанову аб узбуджэньні крымінальнай справы па артыкуле 421 "Парушэньне прэвентыўнага нагляду", датаваную 24-м траўня.

Актывіст афіцыйна адмовіўся даваць сьведчаньні па справе, на што сьледчы прапанаваў яму зьявіцца ў чацьвер, 18 ліпеня, ужо з адвакатам, паведамляе прэсавая служба "Маладога фронту". Уладзімір Яроменак знаходзіўся пад прэвентыўным наглядам пасьля вызваленьня. Актывіст адбываў пакараньне за Плошчу-2010.

Быў затрыманы супрацоўнікамі спэцслужбаў на наступны дзень, 20 сьнежня 2010 г. пасьля пікету салідарнасьці з палітзьняволенымі насупраць Дому ўраду. За гэта быў асуджаны на 15 сутак арышту, які ён адбыў у Жодзінскім СІЗА. Пасля выхаду адтуль быў выкліканы ў якасьці сьведкі на допыт у КДБ, які скончыўся 7-сутачным арыштам на Акрэсьціна. 28 студзеня 2011 г. арыштаваны ў трэці раз, цяпер ужо як падазраваны па справе аб масавых беспарадках. Зьмешчаны пад варту ў СІЗА КДБ.

Прад’яўлена абвінавачваньне па частках 1 і 2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі). 14 траўня 2011 г. судом Партызанскага раёну Менску асуджаны на 3 гады зьняволеньня. Адбываў пакараньне ў калёніі “Віцьба” пад Віцебскам. 11 жніўня 2011 г. памілаваны Лукашэнкам і вызвалены.

У Вас недостаточно прав для добавления комментариев.
Вам необходимо зарегистрироваться на сайте.

Октябрь 2019
ПВСЧПСВ
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   
полезно

Дата основания: 1514
Население Миор: 8052 человек
Население района: 20289 человек
Площадь района: 1 786 км²
Телефонный код: +375 2152
Почтовый индекс: 211287
55 36 52 N, 27 37 46 E
Электронная почта: info@miory.by