У вобласці за ліпень утапіліся 40 чалавек
  Новости Происшествия У вобласці за ліпень утапіліся 40 чалавек

У вобласці за ліпень утапіліся 40 чалавек

У вобласці за ліпень 2012 утапіліся 40 чалавек, а за купальны сезон-50. Ахвярамі вады сталі не толькі дарослыя: у чэрвеньскія дні патанула дзіцятка. Да мінулагодняга на 12 утапленняў менш, але іх па-ранейшаму шмат. Толькі ў лічаных раёнах у чэрвені-ліпені не было трагедый. Адбыліся яны і на Міёршчыне.

Як сведчыць статыстыка, палавіна тапельцаў была ў нецвярозым стане. А галоўная прычына — бяспечнасць пры плаванні. Хтосьці не змог правільна разлічыць свае сілы пры заплывах праз вадаёмы. Іншыя не выкарыстоўвалі выратавальныя камізэлькі на плаўсродках. А камусьці захацелася яшчэ большага драйву: адплысціся ад берага і даць нырца ў глыбокіх месцах, дзе вада асабліва халодная, і такі рэзкі перапад тэмпературы прывёў да спазмаў мышцаў.

У бліжэйшыя выхадныя метэаролагі прагназуюць павышэнне тэмпературы паветра — да +30 і больш. Несумненна, многія захочуць пакупацца на вадаёмах. Супрацоўнікі АСВОДа заклікаюць праяўляць асцярожнасць, не “дэманстраваць” іншым свае здольнасці ў плаванні, ныранні. Несумяшчальны з воднымі працэдурамі алкаголь, які можа прывесці да трагічнага зыходу нават на мелкаводдзі. Нельга ні на хвіліну пакідаць без нагляду дзяцей.

Непаўналетнім, якія не ўмеюць плаваць, нельга дазваляць заплываць на глыбокія месцы на надзімных кругах і матрацах, аўтамабільных шынах ці іншых падручных плавальных сродках. Для ўласнай бяспекі адпачываць і купацца трэба толькі ў ахоўваемых і спецыяльна абсталяваных месцах.

У Вас недостаточно прав для добавления комментариев.
Вам необходимо зарегистрироваться на сайте.

Август 2020
ПВСЧПСВ
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31      
полезно

Дата основания: 1514
Население Миор: 8052 человек
Население района: 20289 человек
Площадь района: 1 786 км²
Телефонный код: +375 2152
Почтовый индекс: 211287
55 36 52 N, 27 37 46 E
Электронная почта: info@miory.by