Хор FIAT запісаў новы дыск
  Новости Культура Хор FIAT запісаў новы дыск

Хор FIAT запісаў новы дыск

Мёрскі касцёл

Трэці дыск запісаў парафіяльны хор "Fiat" Мёрскага касцёла з бласлаўлення пробашча кс. Крыштафа Міянкіны. Першыя два — "Крыжовая дарога" (для ўнутранага карыстання) і зборнік каталіцкіх спеваў пад аднайменнай назвай "Fiat" — пабачылі свет некалькі год таму.

Сёлетні дыск, які змяшчае калядныя песні, запісалі гэтым летам з удзелам групы Піта Паўлава, знакамітага беларускага гітарыста і вакаліста, а некалькі песень і пад акампанемент музыкаў яго гурта "Піт & Паф". Таксама акампанавалі хору арганіст Дзмітрый Гарэлаў, які родам з Фарынава, і скрыпачкі Валянціна Казакевіч і Марыя Кашкур з Друі.

Запісу дыска, несумненна, папярэднічала доўгая праца, шліфоўка і ўдасканаленне кожнага твора пад кіраўніцтвам арганісткі Анджэлы Кіпрушавай. Час на рэпетыцыі харысты знаходзілі вечарамі, пасля працы і хатніх клопатаў. Трэба адзначыць, што хор мае багаты рэлігійны вопыт. Сваім спевам упрыгожвае службы на святы, кожную нядзелю, а таксама запрашаецца на ўрачыстасці ў іншыя парафіі.

У Вас недостаточно прав для добавления комментариев.
Вам необходимо зарегистрироваться на сайте.

Октябрь 2019
ПВСЧПСВ
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   
полезно

Дата основания: 1514
Население Миор: 8052 человек
Население района: 20289 человек
Площадь района: 1 786 км²
Телефонный код: +375 2152
Почтовый индекс: 211287
55 36 52 N, 27 37 46 E
Электронная почта: info@miory.by